Крама symbal.by аплоціць штрафы сваім наведнікам

Крама symbal.by заплаціць штрафы, прысуджаныя яе наведнікам, заявіў яе дырэктар Павел Белавус, паведамляе «Еўрарадыё».

symbal_2307.jpg


Пра гэта Павел Белавус заявіў у сваім допісе ў Фэйсбуку. 

Суды над наведнікамі крамы адбыліся 23 ліпеня ў Судзе Савецкага раёна. Белавус размясціў наступны допіс:

"Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска адбыліся суды над наведнікамі крамы symbal.by, якіх 23 чэрвеня АМАП забраў у аўтазак з чаргі.

Вось вынікі:

Ігар Сурынін — 4 базавыя велічыні (108 рублёў),

Ілля Дземчанка — 7 базавых велічынь (189 рублёў),

Рафік Кенгерлі — 4 базавыя велічыні (108 рублёў),

Аляксандр Кузняцоў — 4 базавыя велічыні (108 рублёў),

Аляксандр Паплаўскі — 4 базавыя велічыні (108 рублёў),

Уладзіслаў Кавалёў — 4 базавыя велічыні (108 рублёў),

Аляксандр Райчонак — судовае пасяджэнне перанесена на 29 ліпеня ў 09:30,

Аляксандр Галубкоў — судовае пасяджэнне перанесена на 29 ліпеня ў 10:00,

Анастасія Лобан — судовае пасяджэнне перанесена на 29 ліпеня ў 10:00.

Нашая крама кампенсуе штрафы ўсім гэтым асуджаным людзям!"

Ён адзначыў, што на ўсіх наведнікаў крамы склалі аднолькавыя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

Як паведамлялася раней, на краму symbal.by сталі ціснуць улады пасля выпуску маек з надпісам "ПСІХОЗ%". Санстанцыя зачыніла цэх, дзе шылася прадукцыя symbal.by, патлумачыўшы гэтую меру пагрозай нацыянальнай бяспецы. Урэшце крама абвясціла пра закрыццё і распродаж тавару. Але чаргу пакупнікоў, якія прыйшлі набыць сае тавар, разагналі амапаўцы, частку пакупнікоў затрымалі. 

euroradio.fm