Кранальнае відэа. Трое сяброў спяваюць хрысціянскую песню — зараз яны адбываюць вялікія тэрміны
Гэтае відэа было знята летам мінулага года. Сябры-пратэстанты Аляксандр Вінярскі, Марк Салонікаў і Даніла Бандарук ехалі ў машыне і спявалі хрысціянскую песню. Гэта адбылося перад затрыманнем хлопцаў, распавядае «Вясна».
Усе яны аказаліся фігурантамі крымінальнай справы аб «масавых
беспарадках» у Брэсце пасля выбараў. Даніла атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага
рэжыму, Марк — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, а непаўнагадовы Аляксандр —
3 гады выхаваўчай калоніі.
Усе яны прызнаныя палітвязнямі.