Палітзняволеная Вольга Паўлава выехала з-пад «хатняй хіміі» ў Літву

14 чэрвеня Вольга Паўлава не вярнулася дадому пасля таго, як у чарговы раз пайшла адзначацца ў міліцыю, паведамляе «Наша Ніва»

20210225_bun___1028_qt3zx.jpg

Вольга Паўлава прысуджаная да трох гадоў «хатняй хіміі» за «грубае парушэнне грамадскага парадку». 15 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга знікла зноў.

Сёння стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў Літве.

9 жніўня актывістка была параненая гумовай куляй і аскепкам святлошумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. Падчас разгону «Плошчы Перамен» яе затрымалі і ў выніку прад'явілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула. 

17 дзён Вольга правяла ў карцары. Суддзя Марына Запаснік асудзіла яе за «грубае парушэнне грамадскага парадку» да трох гадоў «хатняй хіміі». Вольга мае сына.