Кроў і камень: Героі не паміраюць (відэанарыс)

3 ліпеня на магіле Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызнеўскага быў усталяваны помнік, створаны па праекце скульптара Алеся Шатэрніка. За апошнія тры дні, пакуль помнік быў канчаткова завершаны і перавезены з Мінску на Гомельшчыну, мы пражылі маленькае жыццё. Мы бачылі апошнія штрыхі майстра на гранітных плітах, назіралі за працэсам яго ўсталявання, ускладалі кветкі. Бачылі і першы позірк маці на твар сына на гарэльефе, і слёзы... Чорны і чырвоны — два асноўныя колеры жыцця. Чорны — жалоба, смерць, адчай. Чырвоны — жывая, гарачая кроў...