
Вольга Мікалайчык каля помніка Міхасю Жызнеўскаму
Падчас усталявання помніка на могілках у вёсцы Сцяг Працы каля Гомеля прысутнічалі бацькі Міхася Жызнеўскага.
Міхась Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. МУС Украіны пацвердзіў, што Жызнеўскі памёр ад агнястрэльнага ранення. Міхась Жызнеўскі быў пасмяротна ўганараваны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.