У Добрушы забаставалі рабочыя-кітайцы. Яны калонай ідуць у Мінск

Калона з прыкладна сотні пратэстуючых кітайцаў, якія працуюць на будаўніцтве папяровай фабрыкі ў Добрушы, увайшла ў Гомель. Пратэстоўцы маюць намер даехаць да Мінска.



1_13_gomel_yarivanovich_v_dobrushe_vzbuntovalis_kitayskie_rabochie.jpg

Па-руску ніхто з маніфестантаў не гаворыць. Жэстамі некаторыя з іх патлумачылі карэспандэнту «Сильных Новостей», што прычына пратэсту — у несвоечасовай або няпоўнай выплаце заработнай платы.

Адзін з будаўнікоў сказаў, што ім ужо тры месяцы не плацяць зарплату. Да таго ж, у адносінах да рабочых ўжываліся штрафныя санкцыі з-за зрыву тэрмінаў работ. Паводле яго слоў, будаўнікі адмовіліся размаўляць з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіруючай кампаніі — яны не хочуць ні з кім размаўляць, акрамя як з паслом Кітая ў Беларусі.

Куды рухаюцца кітайскія рабочыя, пакуль не зразумела. Калону суправаджае міліцыя.

Кітайскія манифестанты выглядаюць стомленымі і час ад часу робяць прывал або спыняюцца на кароткую нараду.

kit22.jpg

Калона мітынгоўцаў-рабочых выйшла з Добруша сёння раніцай і пешшу дайшла да Гомеля па трасе М-13, што выклікала сур'ёзныя затрымкі ў руху аўтатранспарту. Калону суправаджалі міліцыя, АМАП, МНС, па паведамленнях некаторых відавочцаў, на перамовы з дэманстрантамі выязджаў мэр горада Пётр Кірычэнка.

lh3.googleusercontent.com___h9oovfb4isu_vz_f9793cd58a7b5ba0cdb550ea984778cc.jpeg