«Крута, што беларусы Піцера збіраюцца кожны дзень!» Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст суайчыннікам у Пецярбург
Палітвязень падзякаваў беларускай дыяспары за падтрымку.

Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст беларусам у Пецярбург, паведамляе «Белсат». Тыя, нагадаем, кожны дзень ладзяць акцыі салідарнасці каля беларускай амбасады. «Перадавайце ўсім прывітанне! Піцер я вельмі люблю!" — адзначыў вядомы блогер.
Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая падчас пікета па збору подпісаў за вылучэнне сваёй жонкі Святланы Ціханоўскай у якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. З той пары — ужо амаль паўгода — ён застаецца ў няволі.