Віктару Бабарыку не даюць магчымасці купіць кнігі

У СІЗА КДБ, як і ў любы іншы ізалятар, нельга наўпрост перадаць кнігі. Зняволены можа ці браць іх ў мясцовай бібліятэцы, або купляць па спісе ў кнігарні. Так павінна быць па законе, бо чытанне, як і перапіска — гэта адно з правоў зняволенага. Аднак у адносінах да былога кандыдата на пасаду прэзідэнта гэты алгарытм не працуе.

200116000695_215336.jpg

На практыцы ўжо месяц як Віктар Дзмітрыевіч сутыкнуўся з невытлумачальнай праблемай: ён афармляе заяву на кнігі, якія можна купіць у цэнтральнай «Кнігарні», але кнігі проста не закупляюць і не выдаюць яму. Хоць яго заявы ўтрымліваюць усе неабходныя звесткі, паведамляе прэс-служба палітыка.

Мы ведаем, як Віктар Бабарыка любіць чытаць. Не сакрэт, што адна з самых любімых яго кніг — «Уладар Кольцаў».

А вось вам цікавы факт пра Віктара Бабарыка, звязаны з кнігамі. У 2018 годзе ён выступаў у Віцебску на прэзентацыі цыкла кніг Святланы Алексіевіч «Галасы Утопіі». На выданне кніг грошы збіралі праз краўдфандынг, але значную суму ўнёс «Белгазпрамбанк». Кіраўніцтва банка бясплатна перадало частку накладу ў бібліятэкі Беларусі.