Крыніцы: Іракцам, якія вярнуліся дамоў пасля спроб патрапіць у ЕС, забаранілі ўезд у Беларусь на 5 гадоў

Пра гэта гаворыцца ў рэпартажы французскага выдання «Le Point».

22465841lpw_22465837_article_jpg_8387278_660x287.jpg

Беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім тэлеграм-канале заўважае, што мігранты з Ірака, якія не здолелі патрапіць у Еўрапейскі Саюз і вырашылі вярнуцца дамоў, цяпер не могуць таксама наведаць і Беларусь. Такога права іх пазбавілі тэрмінам на пяць гадоў.

Адзначым, што раней беларускія ўлады падкрэслівалі, што ўсходнія мігранты знаходзяцца ў нашай краіне цалкам законна. Наколькі масавая гэта з'ява — забарона на наведванне Беларусі цягам пяці гадоў — невядома.

Нагадаем, нядаўна каля чатырох соцень мігрантаў вярнуліся ў Ірак пасля няўдалых спроб патрапіць у ЕС праз беларускую мяжу. Мяркуецца, што працэс рэпатрыяцыі людзей, уцягнутых у міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза, будзе працягнуты.