Больш за 300 мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, пакінулі Літву
Літву пакінуў 321 мігрант з ліку тых, хто перасёк мяжу з Беларуссю сёлета, паведамляе МУС краіны.
На мінулым тыдні іракскія дыпламаты з амбасады ў Варшаве
наведалі тры літоўскія лагеры мігрантаў. Яны дапамаглі аформіць дакументы для
выезду 88 грамадзянам Ірака. 30 з іх ужо адправіліся дадому. Астатнія збіраюцца
вярнуцца на працягу двух тыдняў. МУС Літвы сцвярджае, што яшчэ 77 мігрантаў
выказалі пажаданне пакінуць Літву.
У краіне дзейнічае праграма па вяртанні мігрантаў. Ім
прапануюць 300 еўра і квіткі дадому.
Паводле reform.by.