За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавалі 174 спробы парушэння мяжы
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 174 спробы пераходу мяжы з беларускага боку ў абыход пунктаў пропуску. Памежнікі выдалі 66 пастаноў аб выправаджэнні з тэрыторыі краіны.
![polskaya_granicza_2.jpg polskaya_granicza_2.jpg](/img/v1/images/polskaya_granicza_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У раёне Бялавежы была зарэгістраваная чарговая спроба
сілавога прарыву. Яе паспрабавалі здзейсніць 50 агрэсіўных замежнікаў,
гаворыцца ў паведамленні польскіх памежнікаў.
Паводле reform.by.