Джулі Фішэр: ЗША і ЕС ужо хутка ўзмоцняць санкцыйны ціск на Беларусь
Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Саюз неўзабаве ўвядуць дадатковыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму за арганізацыю мігранцкага крызісу на межах ЕС, сказала прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
![3f87f66c_ccc3_4c70_8c30_e9ea7341ffda_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg 3f87f66c_ccc3_4c70_8c30_e9ea7341ffda_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/3f87f66c_ccc3_4c70_8c30_e9ea7341ffda_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Фішэр, Аляксандр Лукашэнка нясе поўную адказнасць
за крызіс, у выніку якога мігранты з Блізкага Усходу апынуліся на мяжы Беларусі
і краінаў Еўрасаюза, і санкцыі неабходныя, каб Лукашэнка змяніў свае
паводзіны.
«Злучаныя Штаты і ЕС разам выразна даюць зразумець, што
неўзабаве зробяць санкцыйны ціск мацнейшым», — сказала Джулі Фішэр 22 лістапада
на канферэнцыі ў Вашынгтоне.
Чакаецца, што новы пакет санкцый Еўрасаюз абвесціць да 2
снежня.
Паводле «Свабоды».