Новыя санкцыі супраць Беларусі могуць набыць моц у канцы бягучага месяца

Пра гэта піша «Беларускае Радыё Рацыя».

Міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс

Міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс


Новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, як чакаецца, павінны набыць моц у канцы лістапада, заявіла міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс (Eva-Maria Liimets).
«Цяпер новыя санкцыі каардынуюцца з іншымі дзяржавамі, якія думаюць аналагічна, напрыклад, з ЗША, якія таксама ўстановяць свае санкцыі ў пачатку наступнага месяца», — дадала эстонская міністарка. Паводле яе слоў, кіраўнікі МЗС Еўрасаюза дасягнулі палітычнай дамоўленасці ўстанавіць новыя санкцыі, а таксама дамовіліся пра утрыманне пакета абмежаванняў.
Эстонская міністарка таксама выказала занепакоенасць тым, што многія інстытуцыі і прадпрыемствы звязаны з дастаўкай мігрантаў у Беларусь, а потым і на знешнія межы Еўрасаюза. «З нашага пункту гледжання, гэтыя ўстановы, падраздзяленні і прадпрыемствы павінны быць санкцыянаваныя, каб гэта дзейнасць, якая выклікае шкадаванне, была спынена», — падкрэсліла яна.