Крыж Андрэя Першазванага будзе ў Мінску да 2 жніўня

Крыж прывезены з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, галоўныя ўрачыстасці якога праходзяць у сталіцы. Крыж святога апостала Андрэя Першазванага перавезены ў менскі прыход Усіх святых, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Святыня застанецца там да 2 жніўня.  



e151defd_e145_479a_8aa5_ee2be701f74b_mw1024_n_s.jpg

Доступ да крыжа будзе кругласутачным. Крыж прывезены ў Беларусь з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Сёння ў Мінску праходзяць урачыстасці з удзелам сямі кіраўнікоў праваслаўных цэркваў свету. У галоўнай літургіі ўдзел прымала больш за 50 тысяч чалавек.

На Мінскім замчышчы прайшла цырымонія закладкі памятнай граматы ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Грамата была закладзена на месцы старажытнага праваслаўнага храма Мінска XI стагоддзя ў раёне станцыі метро "Няміга".

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі растлумачыў, што памятная грамата была падпісаная кіраўнікамі ўсіх праваслаўных цэркваў. Ён ад свайго імя і імя іншых патрыярхаў выказаў надзею, што на гэтым гістарычным месцы ў беларускай сталіцы зноў будзе ўзведзены храм. "Гэта гістарычнае месца Мінска. Адсюль вера распаўсюджвалася сярод ўсяго беларускага народа", — сказаў ён.

radyjo.net