Купалаўскі заблакаваны, супрацоўнікі і акцёры не могуць трапіць у будынак

З раніцы 19 жніўня Купалаўскі тэатр заблакаваны: супрацоўнікі і акцёры не могуць трапіць у будынак. Афіцыйная версія-санітарны дзень. Пра гэта TUT.BY паведамілі акцёры тэатра.

kupalovskiy_obrabotka.jpg


Паводле інфармацыі акцёраў, у тэатры з'явіліся людзі ў спецыяльных касцюмах для санапрацоўкі. Яны занялі ўсе кабінеты і грымёркі.
Пры спробах трапіць на працу супрацоўнікам тэатра адмаўляюць у тлумачэннях і выштурхваюць за дзверы.

kupalovskiy_obrabotka2.jpg


Як заяўляюць акцёры, яны не нясуць адказнасці за ўсё, што зараз адбываецца ў будынку тэатра і "як гэта можа быць выкарыстана супраць іх".
— Мы не злачынцы. Мы не парушалі закон. Мы выказалі сваю пазіцыю. У небяспецы знаходзіцца тэатр і кожны яго супрацоўнік.
17 жніўня Павел Латушка быў звольнены з пасады дырэктара тэатра. Як заявіў сам Латушка перад трупай тэатра, якая сабралася яго падтрымаць, міністр культуры Юрый Бондар паведаміў яму, што рашэнне аб адстаўцы ўзгоднена з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Таксама ад міністра прагучала рада ўстрымацца ад выказванняў сваёй грамадскай пазіцыі.
18 жніўня ў тэатр прыехаў міністр культуры Юрый Бондар. Ён прасіў не палітызаваць сітуацыю:
— Латушка выбраў свой шлях, мы яго паважаем. Але мы ў Дзяржаўным тэатры. Мы павінны паважаць этычныя нормы, якія тут прынятыя.
Супрацоўнікі тэатра паднялі перад міністрам свае заявы на звальненне і абвясцілі: у яго ёсць час да заўтра да 10 раніцы 19 жніўня падаць у адстаўку, калі ён не выканае іх патрабаванні і не верне Паўла Латушку. Затым свае заявы яны паклалі перад міністрам. Крычалі "Ганьба!" і "У адстаўку!".

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY


У 10 раніцы 19 жніўня час іх ультыматуму скончыўся, але цяпер купалаўцы не могуць трапіць у свой тэатр.
17 жніўня над тэатрам быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У купалаўцаў патрабавалі зняць сцяг, але яны адмовіліся. Цяпер сцяг зняты.