Лідэр акцыі перавозчыкаў трапіў у пастку ў першага віцэ-прэм'ера

Сяргей Штода, які 26 студзеня абвясціў, што перавозчыкі выйдуць 4 лютага да Саўміну абараняць свае правы, атрымаў 15 сутак за тое, што «лаяўся матам».



saumin.jpg

Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне сваёй жонцы сёння, 3 лютага, у 16.00.
Раніцай 3 лютага ён адправіўся на сустрэчу з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім. На сустрэчы планавалася абмеркаваць, як выйсці з сітуацыі, якая склалася — беларускія грузаперавозчыкі апынуліся на мяжы знішчэння. Улады абяцалі правесці амністыю па штрафах, якія ўтварыліся ў першыя тры месяцы працы сістэмы BelToll з прычыны тэхнічных збояў сістэмы і недастатковага інфармавання перавозчыкаў з нагоды новаўвядзення. Аднак пасля змены эканамічнай сітуацыі, улады забралі сваё абяцанне таму.
Сяргей Штода пайшоў на прыём да першага віцэ-прэм'ера У. Мацюшэўскага, каб не даводзіць пытанне да заўтрашняй вулічнай акцыі, аднак сустрэча з другім чалавекам ва ўрадзе, як мы бачым, апынулася пасткай.
Сяргею не ўдалося вырашыць пытанне ў кабінеце, значыць, у сіле застаецца яго абвяшчэнне аб заўтрашняй акцыі:
«У нас ёсць яшчэ магчымасць, ёсць шанец, каб нешта змяніць. Прыходзьце 4 лютага ў 09:00 да Саўміну на Савецкую, 11, усе разам звернемся да Лукашэнкі. Усе канцы зводзяцца да яго. Звернемся і папросім разабрацца».
ucpb.org