Лісты за краты: жонка Кіма Самусенкі піша мужу пра маленькую дачку
Гэты ліст даслала ў рэдакцыю жонка палітвязня Кіма Самусенкі. Паколькі ліставанне з мужам ідзе марудна, яна спадзяецца, што ён прачытае гэты ліст у газеце, якую яму выпісалі.
«Каханы! У нас з Ладай усё добра, вельмі-вельмі кахаем і чакаем цябе! Мы ганарымся табой, заўсёды гатовыя падтрымаць цябе ў цяжкіх абставінах! Упэўнена, што ўсе нашы сямейныя планы і дамоўленасці будуць выкананыя, нягледзячы ні на што, проста крыху пазней :) У нас з табой усё ок :)
Лада спрабуе рабіць першыя крокі і стаяць самастойна без апоры. Ведае ўжо каля 5 слоў.
Са здароўем у мяне, Лады і маіх бацькоў усё добра. Тата аднаўляецца ў рамках нормы, я таксама. Бацькі перадаюць табе прывітанне і шчырыя словы падтрымкі!
Віншую з усімі сямейнымі датамі цябе — надыходзячымі і якія прайшлі ў гэтым месяцы :) Памятай, што я заўсёды побач з табой душой і сэрцам, нават калі геаграфічна мы далёка адзін ад аднаго! Я тебе дуже-дуже кохаю! Пишаюся тобою!
Беражы сябе, родны!
Тыя, хто любяць, — жонка Леся і дачка Лада».