Літва заяўляе пра тры стрэлы з боку Беларусі

Служба аховы мяжы Літвы заяўляе, што 22 студзеня на мяжы ў Варэнскім раёне з беларускага боку было зроблена тры стрэлы, піша Delfi.

Літоўскія памежнікі заўляюць пра стрэлы з беларускага боку

Літоўскія памежнікі заўляюць пра стрэлы з беларускага боку


За мінулыя суткі літоўскія памежнікі развярнулі 8 мігрантаў. Прапушчаных у краіну па гуманітарных прычынах не было. Службовая зброя з літоўскага боку не ўжывалася.
З пачатку жніўня ў Літву не змаглі трапіць больш за 8,2 тысячы мігрантаў, але, як адзначаецца, некаторыя з іх маглі спрабаваць перасячы мяжу некалькі разоў.
Паводле reform.by.