За суткі 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу
Польская Памежная служба паведамляе, што ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў.
![polczsza_mjaza.jpg polczsza_mjaza.jpg](/img/v1/images/polczsza_mjaza.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведаміла ў Твітары Памежная служба Польшчы. Паводле памежнікаў, уначы на ўчастку ля вёскі Пласка група з 13 грамадзян Ірака прайшла на польскі бок па замерзлым возеры Вянзовец, адзначае «Польскае радыё».
У сваю чаргу, ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў. «Гэта былі грамадзяне Ірака, Турцыі, Шры-Ланкі, Емена і Сірыі», – паведаміла польская Памежная служба.
Летась польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысяч.