У крызісным цэнтры пад Гроднам застаюцца больш за 700 мігрантаў
У крызісным цэнтры пад Гроднам застаюцца больш за 700 мігрантаў. Такія звесткі падае Беларускі Чырвоны Крыж, паведамляе «Еўрарадыё».

Мігранты на беларуска-польскай мяжы / t.me/redcrossby
Для сістэматызацыі гуманітарнай дапамогі сярод іх праведзены перапіс.
Штодня ўцекачам перадаюць паўтары-дзве тоны прадуктаў, каля 500 кг бытавых сродкаў, адзенне і абутак.
Як паведамляася раней, мігранты, якія праз Беларусь планавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз, размяшчаюцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Брузгі". Вялікая іх частка адправілася ў Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі, аднак ёсць і тыя, хто застаецца каля польскай мяжы. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра спробы дзясяткаў мігрантаў нелегальна перабрацца праз мяжу.