Пры прарыве мігрантаў праз мяжу пацярпеў польскі салдат
Мігранты зноў прарываліся ў Польшчу з Беларусі. Здарэнне адбылося каля Мельніка. Як паведамляюць польскія памежнікі, у групе было 30 чалавек.
Згодна з паведамленнем польскіх памежнікаў, іх прарыў праз мяжу падтрымлівалі беларускія сілавікі. Польскага салдата ўдарылі каменем па галаве, яго шпіталізавалі, піша Еўрарадыё.
Парушальнікаў мяжы палякі затрымалі, імі аказаліся грамадзяне Ірака, Гвінеі, Пакістана, Сірыі і Індыі.
За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі перайсці 38 чалавек (у папярэднія суткі — 33). Спробы сілавога пераходу мяжы робяцца практычна кожную ноч.