Ля ПП «Мядзінінкай» на літоўска-беларускай мяжы адбылася сутычка паміж дальнябойшчыкамі і дэманстрантамі
Розныя крыніцы паведамляюць, што фуры, кіроўцы якіх негатыўна паставіліся да дэманстрантаў, маюць расійскія нумары.
![3_370.jpg 3_370.jpg](/img/v1/images/3_370.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя з перакрыццём дарог на пункце пропуску «Мядзінінкай» была ўзгодненая з літоўскімі ўладамі, адзначае TUT.BY. Беларускім дэманстрантам дазволілі на два гадзіны з 13.00 да 15.00 заблакаваць выезд з назапашвальніка, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад пункта пропуску.
Аднак, калі дэманстранты выйшлі на дарогу, завязалася бойка
з дальнабойшчыкамі, якія спрабавалі прарвацца. Па словах відавочцаў, узнікалі
слоўныя сваркі, сутычкі, але абышлося без пацярпелых.
Пазней да месца інцыдэнта прыехала паліцыя. Ёсць паведамленні аб адным затрыманым кіроўцы.
![2_410.jpg 2_410.jpg](/img/v1/images/2_410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![1_446.jpg 1_446.jpg](/img/v1/images/1_446.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)