Падчас сённяшніх спаборніцтваў «Трыятлон-2021» адбыліся затрыманні раварыстаў (фота, відэа)
На праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе праводзяцца спаборніцтвы па трыятлоне, сілавікі затрымалі як мінімум двух раварыстаў, паведаміў Tut.by.
Адзін чалавек пры затрыманьні зваліўся з ровара на асфальт.
Вядома імя аднаго з затрыманых спартоўцаў — Аляксандр
Клімянкоў. Яго жонка Крысціна сказала, што раней мужа за пратэсты не
затрымлівалі, але, магчыма, у яго на руцэ быў бел-чырвона-белы напульснік.
З бел-чырвона-белым напульснікам на руцэ Алесь Клімянкоў выступаў на спаборніцтвах у Маскве летась у верасні.
UPD. Пазней сталічная міліцыя патлумачыла прычыны затрыманняў. Яны тыповыя: «Трое мужчын дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэстнага толку, што з'явілася падставай для дастаўлення іх у тэрытарыяльны орган міліцыі. У цяперашні час праводзіцца разбіральніцтва».
Паводле «Свабоды».