Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо праведзеныя "дастаткова глыбінныя рэформы"

10 лістапада Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную развіццю дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.



luka_bez.jpg

president.gov.by

Лукашэнка спыніўся на фармаванні новага ўраду. Фактычна ўвесь склад урада быў прапанаваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак ён не мае намеру "фармальна, аўтаматам падпісваць ўказы аб прызначэнні" чальцоў урада, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, пасля прэзідэнцкіх выбараў мусіць з'явіцца новы ўрад, паколькі папярэдні знаходзіцца ў адстаўцы. Гаворачы пра будучыя кадравыя прызначэнні, кіраўнік дзяржавы нагадаў пра сваё патрабаванне — усе ахвотныя працаваць ва ўрадзе павінны даказаць сваю адпаведнасць, прадставіць сваё бачанне развіцця падведамаснай структуры.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі ўжо праведзеныя "дастаткова глыбінныя рэформы".

Таксама на нарадзе Лукашэнка гаварыў пра "лішнюю колькасць сілавых структур" у Беларусі.

"Мы не такія багатыя, каб утрымліваць лішняе колькасць сілавых структур. У той жа час і спрашчэнства займацца нельга. У адваротным выпадку можна досокращаться да таго, што ў нас сістэма будзе, але яна апынецца непрацаздольнай", — цытуе Лукашэнку прэзідэнцкая прэс-служба.