Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі «Іскандэры»

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю вайсковаму эксперту Ігару Каротчанку.

ecpp.org.pl

ecpp.org.pl

— Мне трэба некалькі дывізіёнаў «Іскандэраў» на заходнім, на паўднёвым кірунку, хай стаяць. Гэта 500 кіламетраў [далёкасць пуску], Таму што наш «Паланэз» — да 300 кіламетраў. Пускі былі ракет на вучэннях, адна ракета трапіла ў мэту з [верагодным кругавым] адхіленнем чатыры метры, — сказаў ён. — Таму мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і «кропку» задзейнічаць і (ЗРК) «Бук-МБ».
Паводле яго слоў, цяпер вельмі важная мабільнасць, таму ў Беларусі стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР.
— Нам трэба ўмець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе [з Захаду]. Нам трэба не лунаць у аблоках, а не забываць, што так, ракетамі нас могуць накрыць, але наземную аперацыю яны ніколі не правядуць у Беларусі — мы да гэтага гатовыя, у нас сілы спецыяльных аперацый, — дадаў Лукашэнка.