Сірыйская Cham Wings Airlines адмяніла рэйсы ў Мінск

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Мінск. Рашэнне звязана становішчам на беларуска-польскай мяжы і ўступае ў сілу з сённяшняга дня.

Фота: t.me/Cham_Wings_Airlines

Фота: t.me/Cham_Wings_Airlines

«У сувязі з бягучай крытычнай сітуацыяй на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама паколькі большасць пасажыраў Cham Wings, якія накіроўваюцца ў Менск, з'яўляюцца сірыйскімі грамадзянамі, кампаніі цяжка адрозніць пасажыраў, якія ідуць у Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і пасажыраў, якія ляцяць у Беларусь у якасці мігрантаў, Cham Wings Airlines прыняла рашэнне прыпыніць палёты ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з сённяшняга дня, суботы, 13 лістапада 2021 года», — гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай на афіцыйных старонках у сацсетках.
Прыватная сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines пачала лятаць у Беларусь у верасні. Чартарныя рэйсы ажыццяўляліся з рознай перыядычнасцю. У канцы кастрычніка стала вядома, што яе авіярэйс з Дамаска ў Мінск, які раней быў чартарным, будзе як рэгулярны штодзённы.
Нагадаем, на днях у Еўракамісіі заявілі, што цалкам верагодна прымяненне санкцый у дачыненні да авіякампаній трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у дастаўцы мігрантаў у Беларусь.