У Польшчы стварылі партал аб сітуацыі на мяжы
У Польшчы створаны партал, прысвечаны сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.
![clip_18.jpg clip_18.jpg](/img/v1/images/clip_18.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На рэсурсе gov.pl/granica размешчаны фота- і відэаматэрыялы, навіны, кантакты ведамстваў для прэсы. Аўтары адзначаюць, што дынамічна змяняецца сітуацыя, і кожны дзень прыносіць новую інфармацыю і праблемы, паведамляе REFORM.by.
«Хлусня, дэзінфармацыя і выкарыстанне драматычнай сітуацыі людзей, якія жывуць у блізкаўсходнім рэгіёне — толькі некаторыя з элементаў жорсткай і цынічнай палітычнай гульні беларускага дыктатара. Сітуацыя дынамічна змяняецца, кожны дзень прыносіць больш інфармацыі і праблем. Таму апошнія і правераныя навіны пра іх сабраныя на гэтым сайце», — пішуць стваральнікі рэсурсу.