Новая калона «турыстаў» ідзе да мяжы з Польшчай. Відэа
У інтэрнэце з’явілася відэа, як 14 лістапада новая калона мігрантаў ідзе да беларуска-польскай мяжы. «Турыстаў» некалькі соцень чалавек. Не выключана, што гэта не адзіная такая група.

twitter.com/WasikMaciej
Яна альбо ідзе ў лагер мігрантаў каля «Брузгоў», альбо мае нейкі іншы маршрут, піша Еўрарадыё.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік таксама сёння заяўляў, што ў раён Кузніцы прыбываюць новыя групы мігрантаў. Ён апублікаваў у Twitter фота калоны людзей з рэчамі, якія ідуць уздоўж калючага дроту.
Польскія службы чакаюць, што ўначы з нядзелі на панядзелак мігранты паспрабуюць штурмаваць мяжу і прарвацца ў Польшчу. На мяжы сканцэнтравана вялізная колькасць польскіх вайскоўцаў і спецтэхнікі.