Польшча заяўляе, што ў раён Кузніцы прыбывае ўсё больш беларускіх вайскоўцаў
У рэгіён Кузніцы прыбывае ўсё больш Узброеных супрацоўнікаў беларускіх службаў, паведамляе Мінабароны Польшчы. Ведамства апублікавала відэа з людзьмі ў абмундзіраванні па іншы бок калючага дроту.

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, каля беларуска-польскай мяжы працягваюць знаходзіцца больш двух тысяч мігрантаў.