Польскі ўрад плануе дапусціць журналістаў у памежную зону

Польскі ўрад плануе дапусціць журналістаў у пагранічную зону, але не ўсіх.

feafzitx0ayobbi_833x400.jpeg

Журналісты з рэдакцый, якія маюць агульнапольскі характар, змогуць працаваць у прыгранічнай зоне на прынцыпах, якія вызначыць Straż Graniczną. Пра гэта паведаміў RMF FM міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі. Ён дадаў, што гэта стане магчымым дзякуючы зменам у пастанову пра ахову граніцы, якія пачнуць дзейнічаць толькі пасля завяршэння дзеяння стану надзвычайнага становішча на граніцы з Беларуссю.
Прыгадаем, што з другога верасня ў сувязі з вялікай плынню мігрантаў у 183 прыгранічных мясцовасцях Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў уведзены стан надзвычайнага становішча. Спачатку яго ўвялі на 30 дзён, але ў канцы верасня працягнулі на чарговыя 60 дзён. Цяпер журналістам забаронена знаходзіцца на тэрыторыях, ахопленых надзвычайным становішчам. Інфармацыю можна атрымаць толькі з дзяржаўных органаў.
Радыё Рацыя