Лукашэнка працягнуў тэрміны будаўніцтва «не-Кемпінскі» да 2022 года

Шматфункцыянальны комплекс каля Белдзяржцырка ў цэнтры Мінска, вядомы ў народзе як "не-Кемпінскі", павінны былі дабудаваць да 2020 году. Але Аляксандр Лукашэнка перанёс тэрміны будаўніцтва інвестпраекта на 2022 год, паведамляе «Еўрарадыё».

photo_2019_09_20_08_21_07.jpg


Указ кіраўніка дзяржавы апублікаваны 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней па ўказе ў комплексе планавалася будаўніцтва гасцініцы, але цяпер гэты пункт выключаны. У адпаведнасці з указам, пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю можна не ўлічваць нарматыўную забяспечанасць машына-месцамі і патрабаванні па азеляненні.
Уласніку даўгабуда дазволілі ўносіць змены ў праектную дакументацыю без правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі комплексу.
У чэрвені 2018 года стала вядома, што новы будынак каля цырка стане офісным цэнтрам. Плануецца, што цэнтральны будынак будзе выкарыстаны Сбербанком пад пераезд беларускага БПС-Сбербанка. Пакінуты комплекс будзе задзейнічаны пад крамы, офісы і кафэ.
Першапачаткова комплекс планавалі пабудаваць да Чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў 2014 годзе. 
euroradio.fm