Лукашэнка зноў раздаў пасады. Раду Бяспекі ўзначаліў ужо трэці дзяржсакратар за календарны год

Сёння ў Лукашэнкі кадравы дзень. Пра пяць прызначэнняў чытайце ніжэй.

lyashenko_forum_regionov_zhitomir_20191004_shuk_tutby_phsl_1133.jpg

Сёння адбыўся шэраг прызначэнняў на высокія пасады. Так, кіраўніком «Гродна Азота», работнікі якога пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў былі аднымі з самых актыўных сярод завадчан, стаў Ігар Ляшэнка (на здымку) — былы віцэ-прэм'ер.

У Брэсце новы губернатар — ім стаў Юрый Шулейка, які раней быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.

Васіль Герасімаў узначаліў Камітэт Дзяржкантролю, пабыўшы перад гэтым намеснікам КДК.

Аляксандр Вольфавіч прызначаны дзяржсакратаром Рады Бяспекі Беларусі. Раней ён працаваў начальнікам Генштаба Узброеных Сіл. Цікава, што цягам календарнага года гэта ўжо трэцяе прызначэнне на кіруючую пасаду ў Радзе Бяспекі. Папярэднікі Вольфавіча — Валерый Вакульчык і Андрэй Раўкоў.

І нарэшце, змяніўся кіраўнік на Сталічным тэтебачанні. Ім стаў былы генпрадзюсар Кірыл Казакоў.

Паводле TUT.BY.