Валерый Карбалевіч: Усе дзяржаўныя інстытуты цяпер працуюць толькі на барацьбу з апанентамі Лукашэнкі
Вядомы беларускі палітолаг пракаментаваў сённяшнія кадравыя рашэнні.

— Галоўным лейтматывам наказаў Лукашэнкі падчас кадравых
прызначэнняў стала патрабаванне змагацца з ўнутранай крамолай, з пратэстуючым
грамадзтвам, з усімі тымі, хто пагражае яго ўладзе, — напісаў у сваім ТГ-канале Валерый Карбалевіч. — Усе іншыя пытанні
адыйшлі на другі план. Нават прызначаючы гендырэктара «Гродна Азоту» Ігара
Ляшэнку, Лукашэнка ў якасці галоўнай задачы паставіў не развіццё
вытворчасці, а навядзенне дысцыпліны, ці, кажучы па-іншаму, разабрацца з
страйкоўцамі.
То-бок усе дзяржаўныя інстытуты цяпер працуюць толькі на барацьбу з апанентамі Лукашэнкі. Пра ўсё іншае можна забыць.