Лукашэнку прапанавалі падчас перапісу насельніцтва падарыць кожнай сям'і сцяг. Ён пагадзіўся
Падчас сустрэчы з моладдзю БРСМ кіраўніку краіны прапанавалі падчас перапісу насельніцтва дарыць людзям беларускі сцяг для папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі.
Такую прапанову зрабіла аспірант інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Лапко. На сустрэчы з кіраўніком краіны ў Палацы незалежнасці яна прынесла беларускі сцяг, з якім скарыла Эльбрус і Кіліманджара, перадае тэлеканал ОНТ. Дзяўчына адзначыла, што не можа падарыць гэты сцяг кіраўніку дзяржавы, бо ён з'яўляецца рэліквіяй у яе сям'і. Лукашэнка ў адказ пажартаваў: «Якая сквапная. Калі вы трымалі сцяг у руках, думаў, ну хоць патрымаць дасцё, памацаць?».
Кіраўнік краіны заявіў, што будзе шчаслівы, калі ў кожнай сям'і беларускі сцяг стане рэліквіяй: «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе. Толькі трэба мець на ўвазе, што ў нашым цяперашнім жыцці, супярэчлівым, не ўсе сем'і захочуць атрымаць гэты сцяг. На жаль, у нас ёсць і іншыя. Але не будзем на іх зацыклівацца. Бог ім суддзя. Але пераважная большасць людзей з задавальненнем возьме гэты сцяг».
Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы звярнуўся да кіраўніка сваёй адміністрацыі Наталлі Качанавай, каб гэтую ініцыятыву рэалізавалі.
Акрамя таго, Лукашэнку прапанавалі прысвоіць Палацу незалежнасці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Кіраўнік дзяржавы не выключыў такой магчымасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Пройдзем гэты шлях спакойна. Ёсць пэўныя працэдуры, і калі дадзеная ідэя будзе падтрымана да мяне, я пагаджуся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле tut.by