Маці і бабуля наведалі Яўгена Васьковіча: ён трымаецца малайцом
Маці і бабуля палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча наведалі яго ў калоніі. Спатканне цягнулася дзве гадзіны.
«Жэнечка смяецца, трымаецца малайцом, напэўна, за ўсіх асуджаных. Не сумуе, перадае ўсім аграмаднае прывітанне і падзяку за дапамогу і падтрымку», — адзначыла маці
палітвязня Рушанія Іванаўна.
У калоніі Яўген шые фуфайкі. Часам бывае прастужаны, баліць спіна. Цяплейшую вопратку яму даслалі, але яна пакуль не дайшла. У 2015 годзе ён можа мець доўгатэрміновае спатканне з
сям’ёй.
bchd.info