Максіма Вінярскага аштрафавалі амаль на 15 мільёнаў

Максім Вінярскі аштрафаваны на 70 базавых велічынь (14 мільёнаў 700 тысяч рублёў). З іх 20 базавых за непавагу да суду і 50 — за ўдзел у акцыі пратэсту студэнтаў 2 снежня.



c21826eb_33bc_4406_aa2c_891a4596ba07_w640_r1_s.jpg

У судзе актывіст адмаўляўся ўставаць, калі суддзя Тацяна Матыль уваходзіла ў залю ці задавала яму пытанні. «Яна судзіла мяне шмат разоў, пачынаючы з 2010 году. Абсалютна не веру ў яе неперадузятасць, яна зноў выконвае заказ», — сказаў актывіст.

Да гэтага суду, паводле Вінярскага, на ім «вісела» больш за 18  мільёнаў рублёў штрафаў.

Доказам удзелу Вінярскага ў акцыі пратэсту студэнтаў на судзе было відэа з акцыі. Пры гэтым на відэа Вінярскі ніводнага разу не казаў «Жыве Беларусь», як сцвярджалася ў пратаколе. Сведкі-міліцыянты тлумачылі гэта тым, што на відэа не трапілі тыя моманты, калі ён выкрыкваў лозунгі. Вінярскі казаў, што пратакол склалі без яго, а відэа даказвае ягоную невінаватасць.

www.svaboda.org