Суды за акцыі салідарнасці: 30 базавых велічыняў за віншаванне праваабаронцаў
За акцыі салідарнасці — пад суд! Сёння ў Мінску судзілі адразу двух актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»: Максіма Вінярскага і Леаніда Кулакова. Вінярскага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту студэнтаў БДУ, якая адбылася 2 снежня.
Фота svaboda.org
«Правапарушэннем лічыцца рэпліка «Жыве Беларусь!». Нічога іншага яны прыдумаць не змаглі. Дык гэтае правапарушэнне я здзяйсняю неаднаразова. Калі ўжо пачынаюць судзіць за рэпліку «Жыве Беларусь» — не ўказваючы, дзе сказана, каму сказана і калі — то за гэта мяне можна судзіць зараз і да канца жыцця».
Падчас разгляду судовай справы актывіст адмовіўся падымацца перад суддзёй Маскоўскага раёна Мінску Таццянаю Матыль. У выніку на яго склалі яшчэ адзін пратакол — за непавагу да суда. Дарэчы, Таццяна Мотыль ужо неаднаразова разглядала палітычна-матываваныя справы аб адміністратыўных правапарушэнняў і асуджала актывістаў да штрафаў і сутак. Так, яна ўжо асудзіла аднаго з удзельнікаў «Марша студэнтаў» Паўла Сяргея да штрафу ў 25 базавых велічынь.
Яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі», Леаніда Кулакова, абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету супраць адмены смяротнага пакарання, што прайшоў 10 снежня, прысудзіўшы штраф у памеры 30 базавых велічыняў.