Малады Фронт адзначыць Новы год гуляннем з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Мінску

Куды варта пайсці ды за чым сачыць заўтра.

Бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ялінцы ў Віцебску, 2013 год

Бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ялінцы ў Віцебску, 2013 год


Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч заклікаў мінчукоў сустрэць Новы год з бел-чырвона-белымі сцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Актывісты плануюць пачаць гулянне а 23.45 і абяцаюць забяспечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сцягам за сімбалічнае ахвяраванне.

Зміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016

Зміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016


Навагодняя ноч танцаў


Клуб традыцыйнага танца «Сіта» запрашае сустрэць Новы год у танцы. Арганізатары вітаюць усе вакальныя выступы, а таксама харчовыя ініцыятывы. Імпрэза не прадугледжвае фармату застолля.

Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота

Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота


Мінск, арт-прастора «Мёд» (вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх).Пачатак а 21-й гадзіне.Кошт удзелу: 12 рублёў. Уваход для музыкаў бясплатны.

Новы год у ірландскім пабе


Адноўлены арт-паб «Торвальд» запрашае віцяблян сустрэць Новы год у кампаніі музыкаў «De Puta Madre» з конкурсамі і рок-дыскатэкай. Арганізатары вітаюць гасцей у святочных строях.
Віцебск, арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1).Пачатак а 22-й гадзіне.Квіткі каштуюць 15-25 рублёў.
www.svaboda.org