
Першым свой подпіс пад зваротам паставіў вядомы актор і рэжысёр Павел Харланчук.

«Для тых, хто жадае далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў, прапаноўваем да запампоўвання адмысловы падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты правераны на адпаведнасць падзеям гісторыкам і пісьменьнікам Уладзімерам Арловым», — паведаміў Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі. У планах сабраць не менш за тысячу подпісаў, і гэта рэальна. Пасля працы я стаю на выхадзе з метро Купалаўская ў бок крамы «Цэнтральная» і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты, кожны з якіх таксама бярэ на сябе адказнасць сабраць тысячу подпісаў. Мяркуецца, што праз месяц мы панясем подпісы да Міністэрства культуры», — пракаментаваў Зміцер Дашкевіч.
Спампаваць падпісныя бланкі можна тут.