Дашкевіча і Пальчэўскага вызвалілі пасля затрыманняў
Актывістаў Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага, якія меліся сёння ўдзельнічаць у зборы подпісаў на мінскім праспекце Незалежнасці за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, на некалькі гадзінаў затрымала міліцыя.
![Збор подпісаў на мінскім праспекце Незалежнасці за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Збор подпісаў на мінскім праспекце Незалежнасці за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.](/img/v1/userfiles/images/25e03b39_7454_4882_b166_152541834620_cx0_cy7_cw0_w987_r1_s_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Збор подпісаў на мінскім праспекце Незалежнасці за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Змітра Дашкевіча трымалі ў Першамайскім РУУС Мінску, а Сяргея Пальчэўскага — у Цэнтральным, паведаміла “Радыё Свабода” жонка Змітра Дашкевіча, Наста Дашкевіч.
24 верасня з 11-ай раніцы на менскім праспекце Незалежнасці праходзіў збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Акцыю зладзілі актывісты «Маладога фронту» і аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Адзін з арганізатараў збору подпісаў Зміцер Дашкевічна акцыю не з’явіўся. Таксама актывісты не дачакаліся Сяргея Пальчэўскага, які мусіў прывезці збіральнікам подпісаў адмысловую расцяжку, якая б інфармавала пра акцыю. Пальчэўскі, паводле звестак «Маладога фронту», быў затрыманы на ўваходзе ў метро. Іншых збіральнікаў подпісаў міліцыянты не затрымлівалі і не заміналі імі падчас акцыі.