Малыя гарады — вялікія праблемы
Мясцовыя праблемы, далучэнне грамадзян
да прыняцця рашэнняў, салідарныя дзеянні для дасягнення поспеху — гэтыя і іншыя
тэмы сталі прадметам абмеркавання ў
межах кампаніі «За наш горад».
Для прадстаўнікоў грамадскасці быў арганізаваны спецыяльны трэнінг па прасоўванні мясцовага парадку дня ў сацыяльных сетках.
«На вуліцах горада мы размаўлялі з жыхарамі, абмяркоўвалі мясцовыя праблемы, прапаноўвалі шляхі іх вырашэння. Па выніках зносін у бліжэйшы час некалькі зваротаў (скаргаў) будзе накіравана ў мясцовыя органы ўлады. У асноўным гэта тычыцца добраўпарадкавання горада. Мы распаўсюджвалі таксама спецыяльны выпуск інфармацыйнага бюлетэня, які пабудаваны на мясцовай тэматыцы» — каментуе сітуацыю прадстаўнік кампаніі« За наш горад» у Бярозаўскім раёне Аляксандр Кузьмін.
«Людзі расчараваныя, яны не вераць ні выканаўчай, ні прадстаўнічай уладзе і не звязваюць з імі надзей на паляпшэнне. Радуе факт, што шмат хто хоча бачыць альтэрнатыву, хочуць пераменаў і нават гатовыя аказваць дапамогу ў грамадскай дзейнасці» — падводзіць вынікі візіту старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП, кіраўнік кампаніі «За наш горад» Ігар Маслоўскі.
Прэс-служба