
Фота Радыё Свабода
13.07. На Маршы мудрасці затрымалі журналістку і аператара «Белсату» Любоў Лунёву і Івана Куракевіча. Tut.by піша пра затрыманне адной пажылой удзельніцы маршу, паведамляе «Радыё Свабода».
«Белсат» перадае, што цяпер яны на Акрэсціна.
12.50. Людзі на плошчы Якуба Коласа разбіліся на групы, да іх падыходзяць сілавікі ў чорным і выціскаюць з плошчы. Пенсіянеры разыходзяцца. Затрыманняў не заўважана.
А вось відэа tut.by, на якім бачна, што людзям не даюць пачаць шэсце:
12.30. У Маршы бяруць удзел некалькі соцень чалавек,паведамляе «Радыё Свабода», сілавікі перакрылі бліжэйшыя ад плошчы Якуба Коласа выхады з метро. Міліцыя папярэджвае, што іх мітынг незаконны, людзі адказваюць, што ім часам не да законаў, як казаў у разгар палітычнага крызсіу Лукашэнка.
12.11. Невялікая калона тых, хто сабраўся на плошчы Якуба Коласа, пачала рух у кірунку плошчы Перамогі. Міліцыянт папярэджвае па гучнагаварыцелі, што дзеянні грамадзян несанкцыянаваным, паведамляе onliner.by.
У мінулы панядзелак сілавікі толкам не далі сабрацца сталым людзям, калоны адсякалі, адбываліся затрыманні. Сёння пад'езды да плошчы Якуба Коласа перакрыла ДАІ, заўважаны аўтобусы з сілавікамі.