«Вы разумееце, што я не вытрымаю?» 67-гадовую пенсіянерку пасадзілі на «суткі»
Сёння ў Мінску асудзілі 67-гадовую пенсіянерку Валянціну Хілюціч. Ёй далі 10 сутак (суддзя Жуковіч), паведамляюць валанцёры.
Затрымалі пенсіянерку каля філармоніі. Паведамляецца, што яна
прыехала ў ЦУМ паглядзець падарункі дачцэ і ўнучцы, без сімволікі, без
грошай, па праязным унучкі. Жанчына ўбачыла, што ля філармоніі
шматлюдна, і вырашыла пайсці ў бок Акадэміі навук на 100 аўтобус.
Пенсіянерку затрымалі, затым паабяцалі адпусціць, калі яна назаве асабістыя звесткі. Асабістыя даныя жанчына назвала, але яе так і не адпусцілі. На судзе жанчына хвалявалася, яна паведамляла аб праблемах з сэрцам.
Пачуўшы пра суткі, яна сказала: «Вы разумееце, што я не вытрымаю?»