Марш народаўладдзя ў гарадах Беларусі
Фота і відэа нядзельных пратэстаў з розных куточкаў краіны.

У нядзелю 8 лістапада ў Мінску чакаецца Марш народаўладдзя. У іншых гарадах людзі таксама збіраюцца на пратэсты.
У Смаргоні нядзельны шпацыр.
У Пружанах людзі зладзілі экскурсію па горадзе.

У Жабінцы з самай раніцы сабраліся са сцягамі.

Дзевятоўка, што ў Гродне, выйшла са сваімі сцягамі і бел-чырвона-белымі парасонамі.

У Гомлі пачаліся кропкавыя затрыманьні
Цэнтар гораду традыцыйна ўжо ачэплены супрацоўнікамі міліцыі, якія стаяць на перакрыжаваньнях з вуліцай Савецкай.
Ранкам, а 8 міліцыя затрымала валянтэрку Насту Сасыкбаеву — яе пратрымалі каля трох гадзін у Цэнтральным РАУС і адпусьцілі. Каля 12.30 міліцыя спыніла на вуліцы Савецкай маладога чалавека, Дзяніса Масальскага — дагледзелі яго рэчы і знайшлі бел-чырвона-белы сьцяг, затрымалі.
Віцебск. Затрымалі Таццяну Севярынец. Яна з сяброўкай ішла па вуліцы Леніна. Людзі ў форме перагарадзілі ім дарогу і пасадзілі ў машыну. Таксама з Севярынец затрымалі журналістку Белсата Алену Шабуню