Святлана Ціханоўская падтрымала ўсіх, хто выйдзе сёння на Марш народаўладдзя

Зварот Святланы Ціханоўскай з'явіўся ў яе тэлеграм-канале.

photo_2020_11_07_22_03_51.jpg

«Дарагія беларусы! За час пратэстаў мы прайшлі каласальны шлях пераменаў і шматлікім ахвяравалі на гэтым шляху. Але мы супрацьстаім беззаконню і гвалту ўжо 90 дзён.За гэтыя 90 дзён беларусы далі рэжыму зразумець, што ён страціў легітымнасьць і ўладу. Але што яшчэ больш важна - за гэтыя 90 дзён беларусы самі адчулі, што народ - гэта сапраўдная сіла, якой не патрэбныя ніякія ідэолагі, каб ведаць, у якой краіне мы хочам жыць.
Узгадайце, як усіх нас палохалі аўтазакі і ўзброеныя сілавікі ў жніўні. І паглядзіце, як бясстрашна цяпер людзі падыходзяць ўшчыльную да іх, кажучы «страляй». Узгадайце, як улетку мы былі разгубленыя ад таго, наколькі нахабна ў нас адбіраюць нашы правы. І паглядзіце, з якой годнасцю вы ўжо 90 дзён несяце свой мірны пратэст ва ўмовах гэтага беззаконня. Узгадайце, як 26 гадоў нам казалі, што мы і нашы галасы нічога не вартыя. І паглядзіце, як увесь свет захапляецца беларускімі жанчынамі, пенсіянерамі, студэнтамі, завадчанамі, медыкамі - і ўсімі беларусамі.
Памнажаць гэтую салідарнасць. Аб'ядноўвайцеся ў дваровыя ініцыятывы, стварайце незалежныя прафсаюзы і групы аднадумцаў у офісах, ВНУ і на прадпрыемствах. Усё гэта ўзмацняе народнае самакіраванне.
Рэжым не хоча даваць нам права вырашаць, што будзе далей з нашай краінай. Але мы заслужылі гэта права, і мы будзем працягваць да самай перамогі. Таму я падтрымліваю кожнага, хто выйдзе сёння на марш. Памятаеце: вы выходзіце на вуліцу свайго горада, сваёй дзяржавы. І кожны ваш крок - гэта крок да новай свабоднай Беларусі».