Масачны рэжым уведзены ў Бабруйску

У Бабруйску уведзены масочный рэжым, паведамляецца на сайце гарадскога выканаўчага камітэта. Увядзенне рэжыму прадугледжана планам мерапрыемстваў па прафілактыцы COVID-19.

maska_1_101120201129.jpg


Маскі або рэспіратары абавязкова выкарыстоўваць на аб’ектах і ў арганізацыях горада, у тым ліку ў крамах, аптэках, аддзяленнях банка, сувязі, пошты, грамадскім транспарце, а таксама іншых месцах, дзе немагчыма забяспечыць дыстанцыяванне, паведамляе REFORM.by.

Сёння таксама новыя меры прынятыя ў Брэсце, дзе абмежавалі працу грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў, а таксама адмянілі да 10 снежня ўсе масавыя мерапрыемствы.

Раней масачны рэжым быў уведзены ў Гомельскай вобласці і ў Магілёве.