Пад пацыентаў з covid у Мінску аддалі нават гінекалагічную бальніцу
Мінская гарадская клінічная гінекалагічная бальніца пачала прымаць пацыентаў з COVID-19 з 10 лістапада.
![e34fac81_367a_4f9b_b66c_e4febc0aa02e_1000x606.jpeg e34fac81_367a_4f9b_b66c_e4febc0aa02e_1000x606.jpeg](/img/v1/images/e34fac81_367a_4f9b_b66c_e4febc0aa02e_1000x606.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пад размяшчэнне пацыентаў з covid-19 аддадзена 160 ложкаў, гэта значыць гэта ўся клініка», — сказаў Дзмітрый Чараднічэнка, першы намеснік старшыні Камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама.
Акрамя гэтага, пацыентаў з каронавірусам лечаць у 1-й, 2-й, 3-й, 4-й, 5-й, 6-й і 10-й бальніцах, у дзіцячай і дарослай інфекцыйных бальніцах, паведамляе REFORM.by.