Сутачная колькасць выяўленых выпадкаў covid-19 у Беларусі ўпершыню перавысіла тысячу чалавек

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыkf новыя даныя па COVID-19. З пачатку эпідэміі на 10 лістапада пацверджана 108300 выпадкаў. Калі параўнаць гэтую колькасць са статыстыкай 9 лістапада, то лічба ўпершыню ў краіне перавысіла 1 тысячу інфікаваных. Дакладная колькасць — 1038.

123_150010112020.jpg


Ачунялых па-ранейшаму больш хворых — 91646. Памерла ўжо 1016 чалавек (пяць новых выпадкаў за суткі), перадае OfficeLife.

Раней з-за другой хвалі каронавіруснай эпідэміі ў рэгіёнах Беларусі пачалі ўводзіць масачны рэжым. КНР на тыдзень спыніла авіязносіны з нашай краінай. Перад гэтым Беларусь сама абмежавала ўезд замежнікаў.

Між тым, афіцыйная статыстыка па колькасці захварэлых і памерлых — вельмі спрэчная, і да выказванняў афіцыйных асоб узнікаюць вялікія пытанні.