Мастачка Аляксандра Гушча пакінула Беларусь. Яна актыўна ўдзельнічала ў жаночых маршах
Мастачка і дызайнерка Аляксандра Гушча з'ехала з Беларусі. У сацсетках яна напісала, што зрабіла сабе падарунак на дзень святога Валянціна — пераезд у іншую краіну.

«У нейкі момант я зразумела, што стамілася жыць з адчуваннем цікаючага таймера над галавой. Мяне, напэўна, хтосьці асудзіць за гэта рашэнне, але, паклаўшы руку на сэрца, — я ні пра што не шкадую», — напісала яна.
Дзяўчына дадае, што выехала з Беларусі не з дапамогай фондаў, а
праз працу.
Аляксандра Гушча — актыўная ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020-м. Падчас акцый яе затрымлівалі, аднак дзяўчына працягвала хадзіць на іх, нагадвае «Еўрарадыё».