Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст з турмы
Мікалай Аўтуховіч, ваўкавыскі прадпрымальнік і палітвязень, які знаходзіцца ў Гродзенскай турме, вядзе шырокую перапіску з жыхарамі розных частак нашай краіны. Асабліва яго цікавяць навіны Гродзеншчыны.
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч
Падзея разрыву цеплатрасы ў Гародні адчувалася і ў гэтай закрытай установе, піша ён гродзенцу Віктару Парфёненку.
— Мікалай Аўтуховіч даслаў свой чарговы ліст. Дзякуе ўсіх за віншаванні з 50-гадовым юбілеем. Атрымаў іх вельмі шмат. І як чалавек абавязковы, спрабуе ўсім даць адказ. Таму крыху спазніўся з адказам мне. Дзякуе за дасланыя мною фотаздымкі. Таксама з ягонага ліста адчуваецца, што ён мае добры настрой і чакае, калі скончыцца тэрмін. Яшчэ звярнуўся да мяне з просьбай, з якой звяртаецца да ўсіх спадароў, што да яго пішуць: даслаць яму некалькі паштовак да свята 8-га Сакавіка, бо хутка свята, як ён піша, а ў ягонай “групе падтрымкі вельмі шмат жанчын.
Асуджаны Мікалай Аўтуховіч на 4 гады зняволення за незаконнае захоўванне зброі, а менавіта 5-ці патронаў. Мікалай Аўтуховіч прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязнем сумлення.
Радыё "Рацыя"